Pradžia Tinklalaidės Santara. Laida baltarusių kalba
Santara. Laida baltarusių kalba

Santara. Laida baltarusių kalba

LRT 11 Epizodai rgs 6, 2026

Чым жыве беларуская дыяспара Літвы? Якія ў іх традыцыі, святы, тусоўкі і якія культурніцкія імпрэзы яны праводзяць? У чым падабенства беларусаў і літоўцаў і ў чым грунтоўныя адрозненні? Ці ўплывае на іх палітычнае жыццё ўнутры самой Беларусі і якія сур'ёзныя тэмы горача абмяркоўваюцца на кухнях? Усё гэта можна даведацца з праграмы Santara! Кожныя два тыдні ў нядзелю а 10:40. Далучайцеся!

Epizodai

Што сёння адбываецца з беларускім дэмакратычным рухам: Ціханоўскі, Бабарыка, Калеснікава
Што сёння адбываецца з беларускім дэмакратычным рухам: Ціханоўскі, Бабарыка, Калеснікава rgs 6, 2026 1795 Прайшло ўжо шэсць гадоў з дня прэзідэнцкіх выбараў і масавых пратэстаў 2020 года. За гэты час многае змянілася. Час ідзе, палітзняволеныя выходзяць на волю: хтосьці — у выніку дамоўленасцяў паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі, хтосьці — пасля заканчэння тэрміну зняволення.Але сёння мы пагаворым пра тое, што за гэтыя шэсць гадоў адбылося з беларускім дэмакратычным рухам.Частка лідараў, за якімі беларусы
Што стала прычынай паўзы ў перамовах паміж ЗША і Беларуссю аб вызваленні палітвязняў?
Што стала прычынай паўзы ў перамовах паміж ЗША і Беларуссю аб вызваленні палітвязняў? rgp 23, 2026 1811 Сёння мы зноў вяртаемся да тэмы вызвалення палітвязняў — і да перамоўнага працэсу, які апошнія месяцы ішоў паміж ЗША і беларускімі ўладамі.Нагадаем, што менавіта ў межах гэтых кантактаў адбылося некалькі хваляў вызваленняў — у тым ліку адна з найбуйнейшых вясной гэтага года, калі на волю выйшлі 250 чалавек. Аднак цяпер гэты працэс фактычна пастаўлены на паўзу: новыя этапы вызвалення адкладзеныя, а
9 жніўня — шостая гадавіна мірных пратэстаў: ці спыніліся рэпрэсіі ў Беларусі?
9 жніўня — шостая гадавіна мірных пратэстаў: ці спыніліся рэпрэсіі ў Беларусі? rgp 9, 2026 1809 Ці спыніліся рэпрэсіі ў Беларусі? Статыстыка праваабаронцаў "Вясны".Беларуская асацыяцыя журналістаў прадставіла даклад «Высылка палітзняволеных журналістаў з Беларусі: прававы аналіз і наступствы». Што такое прымусовая дэпартацыя? Чаму гэтаму важна надаць увагу? З якімі выклікамі сутыкаюцца журналісты за мяжой і што зараз адбываецца з журналістыкай у Беларусі? Пра гэта распавёў намеснік старшыні
Каця Андрэева: пра вайну ва Украіне, ліст Трампу, «Беларускі Данбас» і новыя вызваленні
Каця Андрэева: пра вайну ва Украіне, ліст Трампу, «Беларускі Данбас» і новыя вызваленні lie 26, 2026 1810 Мы працягваем нашу размову з журналісткай “Белсата” і былой палітзняволенай Кацярынай Андрэевай. сёння — новая, не менш важная частка нашай сустрэчы.Мы пагаворым пра тое: як Каця, знаходзячыся ў калоніі, дазналася пра пачатак паўнамаштабнай вайны ва Украіне; Як на гэтую навіну рэагавала адміністрацыя калоніі і іншыя зняволеныя; Абмяркуем гісторыю стварэння кнігі «Беларускі Данбас», якую Кацярына н
Журналістка Кацярына Андрэева пра сваё жыццё зараз, пратэсты, «Плошчу Пераменаў» і калонію
Журналістка Кацярына Андрэева пра сваё жыццё зараз, пратэсты, «Плошчу Пераменаў» і калонію lie 12, 2026 1795 Сёння наша перадача будзе асаблівай, таму што да нас у госці завітала журналістка «Белсата» Кацярына Андрэева. Крыху больш за тры месяцы таму яна апынулася на волі. Гэта адбылося 19 сакавіка, адразу пасля таго, як Мінск наведаў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл і адбыліся закрытыя дыпламатычныя перамовы.У выніку гэтых складаных пагадненняў адбылося маштабнае вызваленне — тады на волю выйшлі а
Чаму Лукашэнка выканаў ультыматум Кіева і як гэта паўплывае на адносіны з Масквой?
Чаму Лукашэнка выканаў ультыматум Кіева і як гэта паўплывае на адносіны з Масквой? bir 28, 2026 1795 Лукашэнка выканаў ультыматум Кіева: рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, якія каардынавалі расійскія ўдары па Украіне, спынілі працу. У Мінску сам ультыматум Зяленскага і яго заявы афіцыйна не каментавалі. Пры гэтым на пагрозы з Кіева аператыўна адрэагавалі ў Маскве. Сам жа Лукашэнка распавёў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага ў Мінску і заявіў, што заклікаў украінскі бок дамаўляцца. Чаму Лу
Доказы суўдзелу беларускага рэжыму ў вайне супраць Украіны і «Апавяданні з кішэняў»
Доказы суўдзелу беларускага рэжыму ў вайне супраць Украіны і «Апавяданні з кішэняў» bir 14, 2026 1803 Арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BELPOL на гэтым тыдні прэзентавала новае расследаванне, у якім прыведзены доказы суўдзелу беларускага рэжыму ў вайне супраць Украіны. А калі быць дакладней, то як беларускія прадпрыемствы працуюць на патрэбы расійскай арміі, выконваючы ваенныя заказы. Размова з прадстаўніком BELPOL Мацвеем Купрэйчыкам.Тым часам у Вільні прайшла прэзентацыя першай пасля вызвал
Званок Макрона Лукашэнку, візіт Ціханоўскай у Кіеў і пагрозы з Беларусі: што адбываецца?
Званок Макрона Лукашэнку, візіт Ціханоўскай у Кіеў і пагрозы з Беларусі: што адбываецца? geg 31, 2026 1795 Апошні тыдзень быў вельмі насычаны на падзеі, пачынаючы з нядзелі, званка Макрона Лукашэнку, далей візіт Ціханоўскай з дэлегацыяй у Кіеў, сустрэча з Зяленскім, усё гэта на фоне пагроз з боку Беларусі, пра якія некалькі разоў за гэты месяц заяўлялі ва Украіне, пра тое, што Расія спрабуе ўсё больш уцягнуць Беларусь у вайну. Усе гэтыя падзеі абмеркавалі з палітолагам Аляксандрам Фрыдманам.Беларускі п
Ці ёсць у ЗША рычагі ціску на Літву ў пытанні беларускіх калійных угнаенняў?
Ці ёсць у ЗША рычагі ціску на Літву ў пытанні беларускіх калійных угнаенняў? geg 17, 2026 1795 На гэтым тыдні міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс на закрытым пасяджэнні фракцыі сацыял-дэмакратаў прызнаў: з боку ЗША ўзмацняецца ціск з мэтай дазволіць транзіт беларускіх угнаенняў праз Літву. Гэтую інфармацыю агенцтву BNS пацвердзілі некалькі ўдзельнікаў пасяджэння на ўмовах ананімнасці. Якія рычагі ціску Вашынгтон цяпер мае на Літву і чый інтарэс у гэтай гісторыі сёння выглядае мацне
Вызваленне Анджэя Пачобута і выстава Ксішы Ангелавай: чаго чакаць?
Вызваленне Анджэя Пачобута і выстава Ксішы Ангелавай: чаго чакаць? geg 3, 2026 1795 Палітвязень, журналіст і актывіст польскай дыяспары Анджэй Пачобут выйшаў на волю пасля пяці гадоў у беларускай турме. Як яго вызваленне паўплывае на адносіны Беларусі і Польшчы, і чаму Лукашэнка пайшоў на гэты крок менавіта цяпер? Размова з палітолагам Валерам Карбалевічам.Гэтымі днямі ў Вільні адкрываецца асаблівая выстава. Беларуская мастачка Ксіша Ангелава праз свае працы даследуе экзістэнцыйн
Крах сістэмы Орбана ў Венгрыі и 30 гадоў «Вясне»: як усё пачыналася і працягваецца сёння?
Крах сістэмы Орбана ў Венгрыі и 30 гадоў «Вясне»: як усё пачыналася і працягваецца сёння? bal 19, 2026 1795 Што стала галоўнай прычынай краху сістэмы Віктара Орбана, якая падавалася ўстойлівай на працягу 16 гадоў, і як гэта адаб’ецца на „сяброўстве“ з Расіяй і Беларуссю. А дапаможа нам у гэтым палітычны аглядальнік і блогер Мікола Дзядок.26 красавіка праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначае свой вялікі юбілей — 30 гадоў з дня заснавання. Каб падрабязней паразмаўляць пра гэты маштабны шлях, да нас у госці за
Як расійскія ліберальныя медыя ўплываюць на беларусаў і чым гэта небяспечна?
Як расійскія ліберальныя медыя ўплываюць на беларусаў і чым гэта небяспечна? bal 5, 2026 1809 Сёння значная частка аўдыторыі ў Беларусі, шукаючы альтэрнатыву дзяржаўнай прапагандзе, звяртаецца да расійскіх ліберальных медыя. Здавалася б, гэта лагічны выбар у пошуках незалежнага погляду. Але наколькі бяспечным для нацыянальнай ідэнтычнасці з’яўляецца такое „інфармацыйнае суседства“? Менавіта гэтаму пасвечаны новы матэрыял журналіста Цэнтра новых ідэй, сацыёлага Канстанціна Несцяровіча, які

Rekomenduojama